Вакансии в Ушачском районе в декабре

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць ва Ушацкім раёне. Па інфармацыі аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, на 14 снежня свабодных працоўных месцаў у арганізацыях раёна было амаль 30. Так, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна прапаноўваў вакансію сацыяльнага работніка; аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама – інжынера-праграміста, інжынера-электроніка, музычнага кіраўніка, педагога сацыяльнага, педагога-псіхолага, кіраўніка фізічнага выхавання; ПМК-66 – галоўнага бухгалтара; райветстанцыя – галоўнага ветэрынарнага ўрача, загадчыка гаспадаркі, ветэрынарнага ўрача-гінеколага, ветэрынарнага фельчара; ААТ  “Ільюшынскі” – ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, заатэхніка, жывёлавода, аператара машыннага даення; “Дземенец” – ветэрынарнага ўрача; КУСГП “Глыбачаны” – галоўнага эканаміста, галоўнага энергетыка, юрыста, галоўнага заатэхніка, ветэрынарнага ўрача, агранома, заатэхніка; “Кублічы” – галоўнага эканаміста; ТАА “Форэстгандаль” – зборшчыка вырабаў з драўніны; “Геабай” – бухгалтара.

Праз месяц мы вернемся да пытання наяўнасці ў раёне вакансій. Атрымаць гэтую інфармацыю вы можаце таксама ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па нумарах 2-78-57, 2-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *