Акция МЧС «Безопасность в каждый дом!» в Ушачском районе

Cлужба-101

На працягу гэтага месяца ў краіне праходзіць акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях “Бяспека ў кожны дом!”. У яе рамках на Ушаччыне таксама праходзяць разнастайныя прафілактычныя мерапрыемствы. Адна з форм прафілактыкі – сустрэчы ў працоўных калектывах.  Так, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А.І.Станько  абмеркаваў з педагогамі Глыбачанскай сярэдняй школы асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў, не менш актуальная тэма – дзіцячае свавольства з агнём, а таму настаўнікі і бацькі павінны пастаянна нагадваць дзецям правілы бяспекі і паводзін  у надзвычайнай сітуацыі. Прыклады канкрэтных пажараў, якія адбыліся летась на Ушаччыне, на сельскім сходзе з жыхарамі аграгарадка Глыбачка прывёў намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні А.М.Уліновіч.  Таксама ўсім грамадзянам Андрэй Міхайлавіч параіў устанавіць у дамах аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі – ёсць нямала прыкладаў, калі гэты прыбор выратоўваў ад гібелі цэлыя сем’і.

Прафілактычную размову з вучнямі Кубліцкай школы правёў першы намеснік начальніка аддзела С.Я.Аваднёў. Дзецям былі ўручаны  памяткі і лістоўкі супрацьпажарнай тэматыкі.

Завершыцца прафілактычная акцыя “Бяспека ў кожны дом!” мерапрыемствамі ў месцах масавага прабывання людзей.

З пачатку года ў краіне зарэгістравана 860 пажараў, на якіх загінула 139 чалавек, агнём знішчана 117 пабудоў. А таму ўвага прафілактыцы будзе ўдзяляцца і надалей.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *