Легко начать — тяжело отказаться. 1 марта — Международный день борьбы с наркотиками

Здравоохранение

У Беларусі сітуацыя з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў працягвае заставацца напружанай. Тым не менш, дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню органаў аховы здароўя, унутраных спраў, а таксама грамадзянскай супольнасці яна пакуль кантралюецца. На 1 студзеня 2016 года пад наглядам урачоў псіхіятраў­нарколагаў знаходзілася каля 14,5 тысячы нарказалежных беларусаў, што на 5,7 працэнта менш, чым у 2014-­м.

Насцярожвае тое, што сучасныя наркатычныя сродкі здольны сфарміраваць залежнасць нават пасля некалькіх прыёмаў. Наступствы гэтага захворвання вельмі небяспечныя, бо адбываюцца сур’ёзныя парушэнні функцый унутраных органаў, нервовай сістэмы і дэградацыя асобы. Наркаманы ў павышанай меры схільныя да заражэння на ВІЧ­-інфекцыю, вірусны гепатыт, венерычныя захворванні і інш. На жаль, у нашай краіне штогод рэгіструюцца смяротныя выпадкі ад перадазіроўкі наркатычнымі сродкамі: у 2013 годзе іх было 83, у 2014­-м – 53, 2015­-м – 33. Трэба сказаць, што наркаманія прыводзіць не толькі да фізічнай, маральнай і сацыяльнай дэградацыі асобы, але і часта штурхае нарказалежных да здзяйснення злачынстваў.

Наркаманію варта разглядаць як бедства, супраць якога грамадства павінна ўзвесці надзейны бар’ер. Не цягніце час – толькі зварот да спецыялістаў вырашыць праблему. Прафесійную дапамогу на ананімнай аснове можна атрымаць ва Ушацкай ЦРБ, тэлефон 2­03­44.

В.НАЎЦЭНЯ, псіхіятр­-нарколаг Ушацкай ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *