В рамках проекта «Крепкая семья — сильная держава» подарок от общественного объединения «Белая Русь» получила многодетная семья Антунович

Общество

Грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” традыцыйна выступае за прапаганду сямейных каштоўнасцей, падтрымку мнагадзетных сямей. Менавіта таму 15 мая для яго актывістаў – дата асаблівая. Вось і сёлета абысці ўвагай такое цудоўнае свята – Міжнародны дзень сям’і – Ушацкая раённая арганізацыя, канечне ж, не магла! На бягучым тыдні яе старшыня Іна Фёдараўна Сыроўчанка разам з прадстаўнікамі райаддзела ўнутраных спраў і ТЦСАН Ушацкага раёна завіталі ў госці да дружнай сям’і Аляксея і Марыны Антуновічаў, якія выхоўваюць траіх дзетак.

Мнагадзетнай іх сям’я стала два гады таму, са з’яўленнем на свет маленькага Арсенія, які адразу ж трапіў у цэнтр увагі. Зрэшты, не абдзелены ёй і сярэдні Кірыл, і старэйшая дачушка Ілона, ужо сапраўдная памочніца для матулі, асабліва ў тыя дні, калі тата адпраўляецца на дзяжурства.

– Аляксей Мікалаевіч займае пасаду ўчастковага інспектара міліцыі і, трэба сказаць, удала спраўляецца з пастаўленымі абавязкамі, – характарызуе падначаленага выконваючы абавязкі начальніка РАУС Аляксей Уладзіміравіч Андросаў. – Прыемна, што пры ўсёй занятасці на службе яму ўдаецца быць выдатным сем’янінам, іншы раз за лік сну і адпачынку знаходзіць час, каб дапамагчы жонцы, пагуляць з малышамі.

І.Ф.Сыроўчанка ўручыла Антуновічам падарунак ад “Белай Русі”, пажадала ім шчасця, здароўя, поспехаў у працы і вучобе, ладу і дабрабыту ў доме, нагадаўшы пра адзін з прыярытэтных праектаў грамадскага аб’яднання – “Моцная сям’я – моцная дзяржава!” Ну а ў тым, што гэтая ячэйка грамадства менавіта такая, няма ніякіх сумненняў. Падчас нашай сустрэчы 10­гадовая Ілона дапамагала матулі частаваць гасцей смачнай выпечкай. Практычна не адыходзіў ад бацькі 6­гадовы Кірыл. А маленькі Арсеній з цікаўнасцю разглядваў гасцей, ласкава ўсміхаючыся Алесі Уладзіміраўне Хвашчэўскай – не толькі кіраўніку ўстановы, у якой працуе самы блізкі яму чалавек, але і сваёй хроснай матулі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *