«Не оставляйте детей одних!» МЧС провело акцию, приуроченную Дню защиты детей

Cлужба-101

Рэспубліканскую прафілактычную акцыю пад такой назвай праводзіла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з 11 мая па 1 чэрвеня. Прысвечана яна Міжнароднаму дню абароны дзяцей і праходзіла ў тры этапы. На першым этапе супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях нагадвалі правілы бяспекі і наведвалі мнагадзетныя сем’і. Выратавальнікі выступілі на бацькоўскіх сходах ва ўстановах адукацыі. Заключны этап акцыі на Ушаччыне праходзіць ў месцах масавага знаходжання людзей.

Паважаныя бацькі! Не ва ўсіх і не заўсёды ёсць магчымасць пастаянна знаходзіцца побач з дзецьмі, але паклапаціцеся пра іх бяспеку. Расказвайце дзецям пра элементарныя правілы бяспекі, яны павінны ведаць нумары экстранных службаў, растлумачце, што ў выпадку пажару неабходна выбягаць на вуліцу і ні ў якім разе не хавацца. Захоўвайце запалкі ў недаступных месцах, не дазваляйце самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі. Небяспека можа чакаць дзяцей і на вуліцы – не дазваляйце ім гуляць у закінутых пабудовах і падобных месцах. Маленькія дзеці заўсёды павінны быць пад вашым пільным наглядам!

В.КАРЭЙША, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *