Ловите рыбу по правилам

Калейдоскоп

Зараз усё большую папулярнасць набываюць такія віды рыбнай лоўлі, як падводнае паляванне і лоўля на дарожку з суднаў з рухавікамі. 9 чэрвеня з’яўляецца доўгачаканым днём для аматараў гэтых спосабаў, бо заканчваецца дзеянне забароны выкарыстання плаўсродкаў, устаноўленай у сувязі з нерастам асноўных відаў рыб. Адпаведна Правілам рыбалоўства, права на бясплатнае ажыццяўленне лоўлі рыбы названымі спосабамі маюць рыбаловы, якія з’яўляюцца членамі РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, у фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў, за выключэннем угоддзяў, пералік якіх зацвярджаецца Мінсельгасхарчам. Ва Ушацкім раёне падводнае паляванне і лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі забаронены на азёрах: Дземенец, Доўгі Дземенец, Должына, Крывое, Палазер’е. У Полацкім раёне забарона ўстаноўлена на азёрах Суя, Чарбамысла, Глыбокае, Вялікае Астравіта, Званае, Якаўскае, Дубок. На возеры Туроўля і рацэ Тураўлянка (у межах раёна) забаронена падводнае паляванне. На вадаёмах, перададзеных у арэнду, лоўля рыбы дазваляецца толькі пры наяўнасці пуцёўкі, выдадзенай арандатарам.

Нагадваем, што пры лоўлі на дарожку з суднаў з рухавікамі дазваляецца выкарыстоўваць толькі адну прынаду на рыбалова. Пры ажыццяўленні падводнага палявання неабходна таксама мець пасведчанне падводнага паляўнічага. Забараняецца выкарыстанне аквалангаў, асвятляльных прыбораў, наканечнікаў, якія маюць больш 5 зубоў. Неабходна таксама памятаць пра норму здабычы рыбы 5 кг у суткі і прамысловыя памеры асобных відаў рыб. У прыватнасці, для шчупака – 40 см, ліна – 22, сазана (карпа) – 20, жэраха – 34, судака – 40, сома – 70 см.

Выконваючы патрабаванні Правіл рыбалоўства, вы не толькі засцеражаце сябе ад непрыемнасцей, але і захаваеце рыбныя запасы для сваіх нашчадкаў.

А.ТАНАНА, дзяржінспектар Полацкай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *