У выпускников идёт горячая пора экзаменов

Общество

30 мая ва ўсіх школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі з нагоды заканчэння навучальнага года. Зараз, на парозе ўступных іспытаў у навучальныя ўстановы, выпускнікоў чакае нялёгкая пара – школьныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне. Дарэчы, экзаменацыйная кампанія для адзінаццацікласнікаў пачалася ўжо ў сераду, а для вучняў дзявятых класаў – у чацвер.

Як нам расказалі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Ушацкага райвыканкама, сёлета экзамены за курс 9 і 11 класаў пройдуць без змяненняў. Дзевяцікласнікі здадуць абедзве дзяржаўныя мовы (беларускую і рускую), а таксама матэматыку. Усе – у пісьмовай форме. Па мовах яны напішуць дыктант, па матэматыцы – кантрольную работу. Выпускнікі 11 класаў здадуць 4 экзамены: адну дзяржаўную мову на выбар (у форме пераказу), матэматыку (кантрольная работа), замежную мову і гісторыю Беларусі (у вуснай форме).

Экзамены па вучэбных прадметах у пісьмовай форме будуць пачынацца ў 9 гадзін. Прычым, сёлета акрамя аб’яўлення па тэлебачанні, радыё, тэксты і заданні будуць размяшчацца на партале Міністэрства адукацыі (edu.gov.by).

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.





Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *