Пожар в Бикульничах произошёл в ночь с 3 на 4 июля. Огнём повреждён дом

Cлужба-101

У ноч з 3 на 4 ліпеня адбыўся пажар у вёсцы Бікульнічы Сарочынскага сельсавета. У агні аказаўся жылы дом, які належыць грамадзяніну 1989 года нараджэння. У выніку здарэння ў пабудове знішчаны дах, столевае перакрыццё, пашкоджаны сцены. На шчасце, абышлося без ахвяр. Прычына пажару высвятляецца.

Толькі за гэтыя суткі ў населеных пунктах вобласці адбылося 6 пажараў, на якіх загінуў 1 чалавек, знішчана адна пабудова і адна адзінка тэхнікі, 6 пабудоў пашкоджана.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *