Ловите, но не сомов и раков

Общество

Заканчваецца вясенняя забарона на лоўлю рыбы, так што 31 мая рыбаловы-аматары могуць ажыццяўляць аматарскае рыбалоўства ў адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, выкарыстоўваючы маламерныя судны і судны з рухавікамі.

У летні перыяд забараняецца лавіць: сама звычайнага – з 1 чэрвеня па 1 ліпеня і рака вузкапалага – па 15 ліпеня.

Хочацца звярнуць увагу грамадзян на тое, што забараняецца: весці аматарскую лоўлю з плавальных сродкаў у цёмны час сутак; выцягваць з вадаёмаў выяўленыя прамысловыя прылады рыбалоўства, а таксама прылады рыбалоўства, якія забараняюцца пры аматарскім рыбалоўстве; знаходзіцца ў рыбалоўных угоддзях або на прылягаючай да іх тэрыторый на адлегласці да 1 кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з забароненымі прыладамі рыбалоўства.

Уладальнікі транспартных сродкаў таксама павінны ведаць і захоўваць патрабаванні прыродаахоўнага заканадаўства. Забараняецца стаянка механічных транспартных сродкаў у межах прыбярэжных палос водных аб’ектаў да 30 метраў ад берагавой лініі, мыйка транспартных сродкаў у межах водаахоўных зон водных аб’ектаў.

А.ХАМЯНОК,

дзяржінспектар Полацкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *