Вакансии в Ушачском районе в июле

Общество

Ва ўсю кіпіць работа ў аграрным сектары. У сувязі з гэтым кіраўнікі многіх сельскагаспадарчых арганізацый Ушаччыны літаральна “ўстаюць у чаргу” за добрымі кадрамі, асабліва трактарыстамі і даяркамі. Так, ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама самымі актуальнымі на сённяшні дзень з’яўляюцца наступныя вакансіі: трактарысты-машыністы ў КУСГП “Арэхаўна” і ААТ “Агра-Селішча”; камбайнер, вадзіцель грузавога аўтамабіля, механізатар у КУСГП “Кублічы”; трактарысты-машыністы, аператары машыннага даення ў КУСГП “Глыбачаны”, ААТ “Ільюшынскі”  і “Ушацкі райаграсэрвіс”. Акрамя таго, па-ранейшаму запатрабаванымі з’яўляюцца такія аграрныя пасады, як ветэрынарны ўрач, галоўны заатэхнік і заатэхнік (“Глыбачаны”, “Ільюшынскі”), галоўны аграном (“Кублічы”, “Агра-Селішча”).

Сярод заявак, пададзеных іншымі арганізацыямі раёна, – зборшчык вырабаў з драўніны ў ТАА “Форэстгандаль”; афіцыянт-бармэн у райспажыўтаварыства; вадзіцель катэгорыі С (аўтамабіль ГАЗ-53) на агароднінасушыльны завод – работа на 2 месяцы;  галоўны бухгалтар, электрагазазваршчык, інжынер-энергетык у ПМК-66.

Звесткі пра наяўнасць свабодных працоўных месцаў па Ушацкім раёне можна атрымаць таксама, асабіста звярнуўшыся ў службу занятасці райвыканкама ці па тэлефоне 2-78-57. Ёсць гэтая інфармацыя і на сайце глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт
gsz.gov.by.

А.КАРЧЭСКА, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *