Дворовая территория дома №19 по улице Ленинской в Ушачах «оделась» в новый асфальт. Проводится ремонт тротуаров на центральных улицах

Общество

Дваровая тэрыторыя дома №19 па вуліцы Ленінскай апранаецца ў новы асфальт. Устаноўку бардзюрнага каменю, абсталяванне тратуара і ўкладку пакрыцця вядуць працаўнікі ДРБУ­-105. Асфальтаванне гэтай дваровай тэрыторыі было запланавана на трэці квартал. Паралельна работнікі прадпрыемства жыллёва­камунальнай гаспадаркі вялі рамонт тратуараў па цэнтральных вуліцах гарпасёлка, займаліся ўстройствам з’ездаў з тратуараў на праезную частку. Па новай пешаходнай дарожцы ад магазіна райспажыўтаварыства да будынка загса спяшаюцца зараз у цэнтр і назад жыхары мікрараёна ПМК-­66. У хуткім часе будзе праведзена асфальтаванне некаторых тратуараў на вуліцы Віцебскай.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *