В Ушачах после масштабной реконструкции открыт детский сад-ясли №4

Общество

Насычаным і па­сапраўднаму святочным выдаўся ўчарашні дзень у гарпасёлку. З раніцы прыгожа апранутыя, узрушаныя настаўнікі ўсяго раёна збіраліся на важную для іх падзею – жнівеньскую педагагічную канферэнцыю, каб абмяняцца думкамі і планамі, адзначыць самых лепшых і заслужаных.

Кульмінацыяй жа гэтага дня стала ўрачыстае адкрыццё пасля маштабнай рэканструкцыі дзіцячага ясляў­сада №4 – маленькія жыхары Ушач атрымалі выдатны падарунак да новага навучальнага года! З гэтай прыемнай падзеяй выхавальнікаў, дзяцей і іх бацькоў павіншавала кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Ушаччыны, а таксама старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка.

Падрабязней пра гэтыя мерапрыемствы чытайце ў наступных нумарах газеты.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *