Шикарные орхидеи и чудо-перцы. Продолжаем нашу рубрику «Чудо на грядке»

Общество

Мы працягваем нашу традыцыйную рубрыку “Дзіва на градцы”. На вашым участку вырасла агародніна незвычайных памераў, сартоў і форм? У вашым доме ёсць небывалай прыгажосці кветкі ці вы знайшлі адметны лясны трафей? Дзяліцеся здымкамі сваіх дасягненняў з нашымі чытачамі. Ну а сёння прапануем паглядзець на чарговае “дзіва”.

Шыкоўныя архідэі…

Калі праходзіш па вуліцы Еўдакіі Лось у гарпасёлку, нельга не павярнуць галаву ў бок дома сям’і Лёляў – у вокнах бачны надзвычай прыгожыя фіялетавыя і белыя архідэі. Многія гаспадыні любяць упрыгожваць сваё жыллё гэтымі кветкамі, але не ва ўсіх яны добра растуць. У Наталлі Лукінічны прыжыліся выдатна, аб чым сведчаць гэтыя фотаздымкі. Як расказала гаспадыня, архідэі не любяць прамых сонечных промняў, нельга іх “сяліць” і ў цёмным месцы. Наталля Лукінічна не перасаджвала свае архідэі – хоць яны і вялікія, а растуць ў “родных” празрыстых вазонах. Галоўнае, па меркаванні жанчыны, абавязкова “купаць” архідэі раз у месяц. Для гэтага вазон з грунтам апускаць поўнасцю ў ваду на 3­5 хвілін. Прынамсі, фіялетавая архідэя такая вялікая з мноствам суквеццяў, што аднаму з яе купаннем проста не справіцца – прама як у доглядзе немаўляці!

…і цуда-­перцы

А вось на ўчастку ў Наталлі Лукінічны сёлета выраслі перцы незвычайных памераў. Сорт “Каліфарнійскі цуд” даў добры ўраджай. Ледзь вытрымлівалі кусты вялікую завязь пладоў, вага якіх даходзіла да паўкілаграма.  Ніякіх жа асаблівых прыёмаў для вырошчвання перцаў клапатлівая гаспадыня не прымяняла, галоўнае – своечасовы і правільны паліў.

Вольга КАМАРКОВА.




Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *