В 2016 году в Ушачском районе несчастных случаев на производстве не зарегистрировано

Профилактика и безопасность

Роўна год таму, вось такім жа вераснёўскім днём жыццёвы ўклад муляра ПМК-66 рэзка змяніўся. Мужчына доўга лячыўся пасля траўмы, якую атрымаў пасля падзення з вышыні 6,5 метра, а зараз судзіцца з арганізацыяй з-за недаатрымання выплат, звязаных з  лячэннем.

Таксама на бальнічным ложку ў 2014 годзе з-за падзення побач з ім дрэва апынуўся вальшчык лесу Ушацкага лясгаса.

За восем месяцаў года ў раёне, на шчасце, няшчасных выпадкаў на вытворчасці не было. І наша сумесная задача гэты паказчык утрымаць. Не толькі таму, што потым вельмі вялікія непрыемнасці чакаюць кіраўнікоў і адказных асоб, а перш за ўсё таму, што чалавек страчвае здароўе, а сям’я – кармільца.

Вельмі траўманебяспечным з’яўляецца аграпрамысловы комплекс падчас важных сельскагаспадарчых кампаній. Падчас жніва ў раёне праводзіўся месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы, у ходзе якога мабільнай групай было абследавана 26 рабочых месцаў і 18 аб’ектаў ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах. Было выяўлена 122 парушэнні заканадаўства аб ахове працы, 6 фактаў допуску да работы людзей, якія не прайшлі інструктаж, 3 – без сродкаў індывідуальнай абароны. Забаронена эксплуатацыя 8 адзінак абсталявання. Найбольшая колькасць парушэнняў заканадаўства  выяўлена ў “Кублічах”, “Арэхаўне”, “Райаграсэрвісе” і “Агра-Селішчы”.

Самыя распаўсюджаныя з іх акрамя названых вышэй – эксплуатацыя няспраўнага абсталявання, незабяспечанасць транспарту аптэчкамі і сродкамі пажаратушэння, адсутнасць агароджы ля ям бункераў, нурый зернесушыльных комплексаў. Пры рамонце тэхніка ставіцца на выпадковыя прадметы, а не на спецыяльныя  падстаўкі, а таксама адсутнасць лакальна-нарматыўных прававых актаў.

Хачу нагадаць кіраўнікам арганізацый, што пры адсутнасці інфармацыі аб ухіленні выяўленых недахопаў заканадаўствам прадугледжаны пазапланавыя праверкі, а таксама члены мабільнай групы могуць ініцыяваць вынясенне пытання аб захаванні заканадаўства аб ахове працы на пасяджэнні райвыканкама.

С.ДУНІК, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай  абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *