В Живолоке появился водопровод, а Антуново теперь без привычного старого дуба. Вести из сельских советов Ушаччины

Саветы і жыццё

З усімі выгодамі

Душ, пральная машына і іншыя выгоды прама ў доме будуць у чатырох жыхароў вёскі Жывалака, якім гэтым летам правялі ў дом водаправод. А паступіла такая прапанова ў адказ на скаргі мясцовага насельніцтва на перабоі з вадой. У вёсцы ля былой фермы функцыянуе воданапорная вежа, некалі быў і водаправод з дрэнна працуючымі калонкамі. Ёсць і калодзежы, якія апошнім часам летам перасыхалі. І вось цяпер за сродкі жыхароў спецыялісты камунгаса праклалі новы водаправод прама да дамоў. Для вяскоўцаў, якія не могуць адразу заплаціць, прадугледжана растэрміноўка.

Антунова без дуба

ўявіць складана. Велічны прыгажун, некалькі метраў у абхват, ён стаяў ля дарогі і насупраць дома старэйшыны Э.Я.Літвін. Жанчына і непакоілася за дом, які можа пацярпець ад асілка ў час непагадзі. У гэтай жа вёсцы другое векавое дрэва ўжо “скідвала” цэлыя сукі на дарогу – хворымі прызнала дубы і камісія з эколагаў і леснікоў. У аперацыі па выдаленні аварыйных дрэў удзельнічалі спецыялісты лясніцтва, аддзела па надзвычайных сітуацыях і раёна электрасетак. Старшыня сельвыканкама Л.В.Вялюга таксама правяла падрыхтоўчыя работы па выдаленні дрэў, якія прызнаны аварыйнымі, у Кавалеўшчыне, Загаваліне. Як вядома, просьбы па ліквідаванні небяспечных дрэў у вёсках і на могілках – самыя распаўсюджаныя, а работы дарагія. На гэтыя мэты пайшлі сродкі Глыбачанскага сельвыканкама, а таксама самаабкладання жыхароў.

Падсыпка дарог

па вёсках Замошша і Царкавішча старшынёй Вялікадолецкага сель­выканкама была запланавана загадзя, для гэтых мэт на чацвёрты квартал былі прадугледжаны невялікія сродкі. Просьбы ад жыхароў Замошша паступалі рэгулярна. Па гэтай вёсцы, як вядома, часта праходзяць аўтагонкі, і гэта частка дарогі знаходзіцца на абслугоўванні ДРБУ­105. А вось адна з вуліц на крутым узгорку – унутрыгаспадарчая, яе і размывае пасля ліўняў. Раней месца вымоіны раўнялі тэхнікай КУСГП “Вялікадолецкае”, цяпер тут зроблена падсыпка, таксама як і па вёсцы Царкавішча.

Дзякуй за свята

Самыя чаканыя святы для сельскіх жыхароў – гэта, канечне, святы вёскі. Аб гэтым добра ведаюць старшыня Сарочынскага сельвыканкама Людміла Яўгенаўна Птушка і загадчыца мясцовага клуба Людміла Аляксандраўна Пашута, якія і арганізавалі для вяскоўцаў адпачынак. Прыехалі да жыхароў Славеняў – старэйшай вёскі раёна – артысты з песнямі і пірагамі. А таксама добрымі словамі, якімі ў сваю чаргу дзякуе арганізатарам ад імя ўсіх жыхароў старэйшына Славеняў Ганна Андрэеўна Таргавец.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *