Тема недели: Визит Президента Беларуси в Пакистан

Общество

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4­6 кастрычніка знаходзіўся з афіцыйным візітам у Пакістане. Кіраўнік нашай дзяржавы правёў перагаворы з прэм’ер­-міністрам краіны Навазам Шарыфам, Прэзідэнтам Мамнунам Хусэйнам, спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Сардарам Садзікам. Па выніках сустрэч падпісаны шэраг дакументаў па розных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва.

Бакі глыбока і ўсебакова разгледзелі ўвесь комплекс беларуска-­пакістанскіх адносін, адзначыўшы ўзаемнае імкненне да далейшага развіцця і паглыблення дружалюбных сувязей паміж дзяржавамі ў палітычнай, гандлёва­эканамічнай, сацыяльна­гуманітарнай і іншых сферах. Станоўча ацэнена актыўная дзейнасць урадаў дзвюх дзяржаў па развіцці міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў ключавых галінах эканомікі. Лідары краін выказалі зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгадных адносін паміж галіновымі міністэрствамі, актывізацыі прамых кантактаў на ўзроўні сярэдняга і малога бізнесу, стварэнні на тэрыторыі Беларусі і Пакістана сумесных прадпрыемстваў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі (перапрацоўка мяса­малочнай і плодаагародніннай прадукцыі), лёгкай прамысловасці, фармацыі, лясной гаспадаркі. Бакі абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва ў галіне ядзернай энергетыкі, пры гэтым А.Лукашэнка падкрэсліў: «І Беларусь, і Пакістан – прыхільнікі развіцця мірнага атама».

Наваз Шарыф адзначыў, што чарговы візіт Прэзідэнта Беларусі з’яўляецца яркім знакам гатоўнасці краіны развіваць дружалюбныя адносіны з Пакістанам. «Я ўдзячны вам за асабісты ўклад у інтэнсіўнае развіццё нашага двухбаковага супрацоўніцтва. Абмен візітамі на вышэйшым узроўні прывёў да росту супрацоўніцтва і вывеў яго на якасна новы ўзровень», – падкрэсліў прэм’ер­-міністр.

Па матэрыялах БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *