2017-й год объявлен Годом науки

Общество

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ “Аб аб’яўленні 2017 года Годам навукі”.

Асноўнай мэтай гэтага рашэння з’яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

Ураду даручана з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі, які адлюстроўвае ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйную дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.

Рэалізацыя плана мерапрыемстваў будзе садзейнічаць развіццю айчынных навуковых школ, вузаўскай і галіновай навукі для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту краіны, прымнажэнню навуковага патэнцыялу Беларусі, падтрымцы творча мыслячых вучоных і спецыялістаў, іх патрыятычнаму выхаванню.

БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *