Не испортить настроение и лето. Кроме тёплых дней лето приносит и опасность заражения кишечными инфекциями

Здравоохранение

Лета акрамя асалоды цёплых дзянькоў і адпачынку нясе яшчэ і небяспеку кішэчных захворванняў. Тэрмін годнасці прадуктаў у спякотны час скарачаецца, асабліва гэта датычыцца мясных і малочных. Невыкананне тэмпературнага рэжыму і ўмоў захоўвання спрыяюць хуткаму размнажэнню мікробаў. Прычынай вострых кішэчных захворванняў можа стаць сырая вада і зеляніна, паколькі большую частку нашага дзённага рацыёну ў летні час складаюць агародніна, фрукты, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку. Праяўляюцца яны ў высокай тэмпературы, млявасці, рэзях у жываце, рвоце, расстройстве стула.

Пры няправільным захоўванні ў малочных прадуктах, мясе, рыбе, кандытарскіх вырабах актыўна развіваюцца бактэрыі стафілакоку. Заражэнне сальманелай часцей за ўсё адбываецца праз інфіцыраваныя прадукты – мяса птушкі, яйкі. Кішэчная палачка шырока распаўсюджана ў навакольным асяроддзі, а актывізуецца пры парушэнні правілаў асабістай гігіены і выклікае таксама вельмі цяжкія кішэчныя захворванні. Заразіцца інфекцыяй можна праз ваду, брудныя рукі, прадметы быту. Перадаць інфекцыю могуць і насякомыя, напрыклад, мухі, якія пераносяць небяспечны ўзбуджальнік.

Каб пазбегнуць заражэння, трэба выконваць простыя правілы. Абавязкова мыць з мылам рукі перад прыгатаваннем і ўжываннем ежы, пасля наведвання туалета і прыходу з вуліцы, не піць ваду з адкрытых крыніц, добра мыць фрукты, ягады, зеляніну, добра прасмажваць і праварваць прадукты, а пры іх ра­загрэве даводзіць да кіпення. Захоўвайце тэмпературны рэжым і тэрміны годнасці прадуктаў, не набывайце іх у выпадковых асоб і ў месцах несанкцыянаванага гандлю. Падтрымлівайце чысціню на кухні, не дапускайце з’яўлення мух, прусакоў. Купайцеся толькі ў вызначаных для гэтага месцах.

Правілы простыя, галоўнае – строга іх выконваць.

А.Нікіценка, інструктар­-валеолаг цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *