Перезимуем с запасами. Овощей, заготовленных Ушачским райпо, хватит до нового урожая

Общество

Агароднінна і бульба знаходзяцца ў пераліку сацыяльна значымых тавараў, для бесперабойнага забеспячэння насельніцтва імі ў міжсезонны перыяд кожны год па даручэнні Савета Міністраў ствараюцца стабілізацыйныя фонды, а райспажыўтаварыству з улікам спажывецкага попыту даводзіцца план нарыхтоўкі агародніны, які выконваецца і нават перавыконваецца.

Сёлета ў спецыяльнае сховішча для захоўвання закладзена па 11 тон морквы і буракоў, 25 – цыбулі, хопіць для рэалізацыі насельніцтву і для ўласных мэт бульбы з капустай, якіх назапашана 110 і 65 тон адпаведна. Для кожнага віду тут вытрымліваецца належны тэмпературны рэжым. Не надта вялікія плошчы сховішча не дазваляюць умясціць у ім такія значныя аб’ёмы, таму, напрыклад, тая ж капуста прывозіцца сюды партыямі з гаспадарак Брэстчыны, з якімі заключаны дагаворы на захоўванне.

Зусім не яблычным выдаўся сёлетні сезон: калі ў мінулым годзе значна перавыканалі план і нават экспартавалі плады за мяжу, то ў гэтым іх было нарыхтавана няшмат і для папаўнення запасаў прыйшлося закупляць плады ў насельніцтва Брэсцкай вобласці – у гэтым паўднёвым рэгіёне ўраджай яблыкаў быў неблагі. Дарэчы, у райспажыўтаварыстве адзначаюць, што гатовы ў невялікай колькасці прыняць таварныя плады беларускіх сартоў і ва ўшачан для рэалізацыі праз гандлёвую сетку. Менш звычайнага сёлета нарыхтавана антонаўкі на мачэнне – каля 200 кілаграмаў. Карыстаюцца попытам, асабліва на выязных кірмашах, салёныя агуркі і квашаная капуста. Першых яшчэ ў жніўні было назапашана каля дзвюх тон, а вось капуста квасіцца па меры неабходнасці невялікімі партыямі. Не надта багаты сёлетні год і на ягады: напрыклад, чарніц закуплена ўсяго 0,2 тоны, якія часткова пайшлі на продаж, а таксама замарозку, з парэчкі рыхтуюць морсы. Больш за паўтары тоны нарыхтаваных журавін прададзена падчас выязнога гандлю ў Полацку і іншых гарадах, частку ягад выкарыстоўваюць у сістэме грамадскага харчавання. А вось клубніц упершыню закуплена так многа – 1,7 тоны. Гэтая ягада завозілася зноў жа з Брэстчыны і вельмі хутка рэалізавана праз магазін “Дары прыроды”.

Зрэшты, у гэтым магазіне заўсёды можна набыць увесь спектр агародніннай прадукцыі і садавіны. Не застануцца без іх і сельскія жыхары – усё неабходнае можна купіць у вясковых магазінах, а таксама ў любой колькасці заказаць праз аўтакрамы. Як сцвярджаюць спецыялісты райспажыўтаварыства, нарыхтаванай агародніны ўшачанам хопіць да новага ўраджаю і перабояў у гандлі, адсутнасці гэтага тавару ў магазінах не будзе.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *