Подведены итоги районного конкурса на лучшее благоустройство и санитарное состояние населённых пунктов. Кто делает Ушаччину краше, читайте здесь!

Благоустройство

Пераможцы раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан населеных пунктаў, утрыманне аб’ектаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння ў 2018 годзе
На працягу года старшыні сельсаветаў і іншыя зацікаўленыя асобы выбіраюць удзельнікаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні сярод арганізацый і грамадзян Ушаччыны. Канчатковыя ж яго вынікі спецыяльная камісія традыцыйна падводзіць у пачатку лістапада, і лаўрэаты атрымліваюць заслужаныя дыпломы і каштоўныя прызы на адмысловай урачыстасці. Сёння ж мы пазнаёмім чытачоў з тымі, хто 9 лістапрада ўзнімецца на галоўную сцэну раёна.

“Лепшае сельскагаспадарчае прадпрыемства” – камунальнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства Віцебскай вобласці “Вялікадолецкае” (намеснік упраўляючага кіруючай кампаніі ААТ “Полацкі КХП” Іван Піліпавіч Дарошчанка);

“Лепшае прадпрыемства лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі” – Ушацкае лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Ушацкі лясгас” (ляснічы Андрэй Сяргеевіч Падвойскі);

“Лепшая ўстанова адукацыі” – дзяржаўная ўстанова адукацыі Вялікадолецкая дзіцячы сад-сярэдняя школа імя П.У.Броўкі Ушацкага раёна” (дырэктар Рыма Леанідаўна Аніскевіч);

“Лепшая ўстанова культуры” – філіял установы культуры “Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка” сядзіба-музей В.Быкава (дырэктар Наталля Пятроўна Бугай);

“Лепшае прадпрыемства гандлю” – магазін №76 “Родны кут” аграгарадка Ільюшына Ушацкага райспажыўтаварыства (загадчык Ірына Ягораўна Бондарава);

“Лепшы аб’ект аграгарадка” – Глыбачанскае лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Ушацкі лясгас” (ляснічы Артур Пятровіч Арцюх);

“Лепшая ўстанова аховы здароўя і аздараўлення” – даччынае ўнітарнае прадпрыемства “Санаторый “Лясныя азёры” (дырэктар Віктар Мікалаевіч Грынкевіч);

“Лепшы сельскі населены пункт” – в.Крывушчына Вяркудскага сельсавета (старэйшына вёскі – Фёдар Восіпавіч Федарэнка);

“Лепшы сельсавет” – Сарочынскі (старшыня сельвыканкама Людміла Яўгенаўна Птушка);

“Лепшае прадпрыемства гарпасёлка” – Ушацкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях (начальнік Сяргей Яўгенавіч Аваднёў);

“Дом узорнага парадку”

г.п.Ушачы – Раіса Мікалаеўна і Генадзь Арцёмавіч Журко (вул.Вечальская, д.1); Тамара Ягораўна Прашкевіч (вул.Каранеўскага, д.32); Ірына Яўгенаўна і Рыгор Уладзіміравіч Волахі (вул.Кірава, д.5);

Вялікадолецкі сельсавет – Віктар Аляксандравіч і Валянціна Іванаўна Вусько (в.Касары, вул.Садовая, д.1);

Вяркудскі сельсавет – Анатоль Васільевіч і Алена Міхайлаўна Лунёнкі (аг.Вяркуды, вул.Сонечная, д.5);

Глыбачанскі сельсавет – Барыс Іванавіч і Святлана Мікалаеўна Краўчанкі (аг. Глыбачка, вул.Партызанская, д.31а);

Жарскі сельсавет – Васіль Фёдаравіч і Галіна Мікалаеўна Віннікі (аг.Ільюшына, вул.Школьная, д.15);

Кубліцкі сельсавет – Васіль Сямёнавіч Быкаў і Святлана Аляксандраўна Цвяцінская (аг.Кублічы, завулак Маладзёжны, д.12);

Сарочынскі сельсавет – Мікалай Пятровіч і Ганна Сяргееўна Храмёнкі (в.Ціханяты, д.8);

Ушацкі сельсавет – Віктар Віктаравіч і Алена Гардзееўна Гаманькі (в.Ліпавец, вул.Азёрная, д.14).

“Лепшы ветэранскі падворак”

г.п.Ушачы – Валянціна Андрэеўна Бутоўская (вул.Піянерская, д.19); Святлана Уладзіміраўна Паршонак (вул.Калінінская, д.96); Марыя Паўлаўна і Эдуард Гаўрылавіч Верташонкі (завулак Полацкі, д.18);

Вялікадолецкі сельсавет – Валерый Іванавіч і Валянціна Аляксандраўна Сінько (аг. Вялікія Дольцы, вул.Цэнтральная, д.8);

Вяркудскі сельсавет – Надзея Архіпаўна Первянёнак (в.Рог, д.11);

Глыбачанскі сельсавет – Генадзь Фёдаравіч Васілеўскі і Антаніна Мікалаеўна Пугач (аг.Глыбачка, вул.Паўднёвая, д.17);

Жарскі сельсавет – Валянціна Пятроўна і Уладзімір Міхайлавіч Валяйцёнкі (в.Гарадец, д.14);

Кубліцкі сельсавет – Клаўдзія Сцяпанаўна Жаваранак (в.Лажане, д.4);

Сарочынскі сельсавет – Любоў Ільінічна Адамава (в.Кублішчына, д.15);

Ушацкі сельсавет – Ірына Юльянаўна Вазнюкова (в.Крошына, вул.Ліпавая, д.5).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *