Готовимся к техосмотру

Калейдоскоп Общество

З 27 верасня па 22 кастрычніка ва Ушачах будзе працаваць дыягнастычная станцыя па аглядзе транспарту ўсіх форм уласнасці. Каб паспяхова прайсці тэхагляд, трэба загадзя падрыхтавацца да яго. На некаторыя пытанні, якія хвалююць аўтамабілістаў напярэдадні тэхагляду, адказаў інжынер па допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху УП “Белтэхагляд” па Віцебскай вобласці Віктар Мечыслававіч ВІТКО.

Ці можна прайсці тэхагляд, калі вадзіцельскае пасведчанне і медыцынская даведка аформлены на старое прозвішча, а аўтамабіль зарэгістраваны на новую (змянілася у сувязі з рэгістрацыяй шлюбу)?

– Для праходжанння дзяржаўнага тэхнічнага агляду неабходна замяніць вадзіцельскае пасведчанне і даведку аб допуску да кіравання транспартнымі сродкамі.

– Якія дакументы павінны быць пры праходжанні тэхагляду, калі на легкавым аўтамабілі ўстаноўлена газавае абсталяванне?

– Калі на транспартным сродку ўстаноўлены газавы балон ёмістасцю больш 100л, ва ўладальніка павінен быць пашпарт балона з указаннем вынікаў яго тэхнічнага агляду.

– Ці атрымаю допуск да ўдзелу ў дарожным руху, калі запасное кола ў мікрааўтобусе ляжыць у кузаве, а не замацавана пад ім? І наогул ці можна прайсці агляд без запаскі?

– Пры правядзенні дзяржтэхагляду ажыццяўляецца праверка тэхнічнага стану транспартных сродкаў на адпаведнасць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў. А згодна гэтым патрабаванням транспартныя сродкі павінны быць укамплектаваны шынамі, а трымальнік запаснога кола, які прадугледжаны канструкцыяй, павінен быць надзейна замацаваны і мець рабочы стан.

– Супрацьтуманныя фары ўключаюцца разам з бліжнім святлом, ці могуць узнікнуць праблемы пры праходжанні тэхагляду?

– Ваш аўтамабіль не пройдзе тэхагляд, бо супрацьтуманныя фары павінны ўключацца незалежна ад фар дальняга ці бліжняга святла.

– Можна паставіць на аўтамабіль дадатковае асвятленне, напрыклад, светадыёдную ленту пад фары?

– Не, паколькі забараняецца ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, у якіх колькасць, колер, размяшчэнне і рэжым работы знешніх светлавых прыбораў не адпавядае патрабаванням іх канструкцыі.

– Абавязкова наклейваць дазвол на лабавое шкло аўтамабіля?

– Так, дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху размяшчаецца ў правым ніжнім вугле ветравога шкла аўтамабіля па ходу яго руху.

– У мяне аўтамабіль чырвонага колеру. Хачу абклеіць багажнік і капот плёнкай чорнага колеру. Ці ўзнікнуць праблемы пры праходжанні тэхагляду, абклейванне – гэта ж не змена колеру, тым больш плёнка лёгка здымаецца?

– Згодна Правілаў дарожнага руху забараняецца ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў са знешне бачнымі наклейкамі (выявамі), акрамя апазнавальных знакаў транспартных сродкаў, якія прадугледжаны Правіламі. Таксама да ўдзелу ў дарожным руху не дапускаюцца транспартныя сродкі, афарбоўка якіх не адпавядае ўказанай у пасведчанні аб рэгістрацыі.

Падрыхтавала В.ПОЛАЗАВА

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *