Этой весной в Вооружённые Силы Республики Беларусь отправятся служить 20 ушачан

Образование и молодежь

У хуткім часе Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь прымуць маладое папаўненне. Будуць сярод іх і прадстаўнікі нашага раёна. Днямі ва Ушачах прайшоў Дзень прызыўніка, на якім будучым абаронцам Айчыны былі ўручаны павесткі.

Аднак сёлета з-за эпідэмічнай сітуацыі прыйшлося парушыць традыцыйны фармат правядзення мерапрыемства. Яно прайшло без ускладання вянкоў, наведвання царквы і не так масава, як звычайна. Прызыўнікі па чарзе прыбывалі ў ваенкамат атрымліваць павесткі. Але момант урачыстасці ўсё ж быў. “Школу мужнасці павінен прайсці кожны мужчына, гэта не толькі абавязак, але і гонар, асаблівая адзнака мужчынскай годнасці”, – адзначалі начальнік адасобленай групы (Ушацкага раёна) ваеннага камісарыята Лепельскага і Ушацкага раёнаў Л.П.Шахноўскі і намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч, уручаючы павестку і падарункі будучым салдатам.

У вясенні прызыў на службу адправяцца 20 юнакоў, сярод іх, напрыклад, ушачанін Аляксандр Шматкоў: “Маральна падрыхтаваўся, згодны з тым, што праз армію павінен прайсці кожны мужчына. Ну а служыць буду ў механізаванай брыгадзе ў Заслонаве суседняга Лепельскага раёна”.

Мікіта Пугачоў ужо атрымаў вышэйшую адукацыю, скончыўшы Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, а таму служыць яму давядзецца толькі год. Раздзяліць гэты запамінальны момант у жыцці і зрабіць здымак для сямейнага фотаальбома разам з хлопцам прыйшлі яго бацькі. “Крыху хвалюемся, ужо 11 мая ён адправіцца на службу, але думаецца, што гэты год для нас праляціць імгненна. Пасля “вучэбкі” ў Барысаве Мікіта будзе служыць не так далёка ад дома – у Заслонаве”, – зазначылі Сяргей Міхайлавіч і Вольга Міхайлаўна.

У цэлым службу ўшачане будуць несці ў розных ваенных часцях і не толькі ў межах нашай вобласці. Зусім хутка ў жыцці маладых людзей пачнецца новы этап. Пажадаем ім поспехаў, годна і сумленна несці службу і не баяцца цяжкасцей!

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *