В Бычках прошло мероприятие, посвящённое Дню рождения Василя Быкова

Калейдоскоп

Калі б народны пісьменнік Беларусі В.Быкаў дажыў да гэтых чэрвеньскіх дзён, то адзначыў бы сваё 96-годдзе. Мерапрыемства з такой нагоды прайшло ў пятніцу ў вёсцы Бычкі, на радзіме Васіля Уладзіміравіча, дзе цяпер знаходзіцца яго сядзіба-музей. На літаратурна-музычную імпрэзу “Доўгая дарога дадому”, падрыхтаваную работнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі, сабраліся заўзятыя прыхільнікі творчасці празаіка. Для іх гучалі біяграфічныя звесткі пра нашага славутага земляка, урыўкі з яго аповесцяў, а таксама вершы пра В.Быкава ад беларускіх паэтаў мінулага і сучаснасці. Дапоўнілі ж атмасферу свята прыгожыя вакальныя нумары ў выкананні культработнікаў Ушаччыны.

У знакавую дату – 19 чэрвеня – літаратурнае мерапрыемства з нагоды 96-годдзя Васіля Уладзіміравіча прайшло і ў гарпасёлку. Прычым, ладзілася яно ў аўдыёфармаце – пачуць цікавую інфармацыю пра пісьменніка на працягу дня пад адкрытым небам мелі магчымасць усе жадаючыя. Бліжэй жа пазнаёміцца з творамі В.Быкава прапаноўвала адмысловая выстава, наладжаная ў раённай бібліятэцы.

– Выдатная задума арганізатараў! – зазначыла ўшачанка Рыта Хрыпель. – Сёння гуляла ў скверы з дачушкай Васілісай і паралельна слухала гісторыю стварэння любімых аповесцяў – захацелася тое-сёе перачытаць. Думаю, зацікавілі аўдыёзапісы і дзетак, якія актыўна бавілі час на вуліцы. Для іх гэта своеасаблівы ўрок літаратуры і патрыятызму.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *