На Ушаччине стартовала профилактическая акция МЧС «Безопасный Новый год!»

Профилактика и безопасность

У навагоднія і перадсвяточныя дні траўмы рознай ступені цяжкасці атрымліваюць дзясяткі беларусаў, узрастае і колькасць пажараў.

Асвяжыць веды па прафілактыцы супрацоўнікі МНС дапамагаюць ушачанам у час традыцыйнай рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!”.

Нагадваць пра важныя правілы будуць самымі разнастайнымі спосабамі. Так, днямі дзясяткі лістоў па пошце адправіліся ў розныя куткі раёна прадстаўнікам “залатога ўзросту”. Таксама выратавальнікі, адправіўшыся па маршруце аўтамагазіна Ушацкага філіяла, абмеркавалі з вяскоўцамі забарону выхаду на лёд, асноўныя правілы эксплуатацыі печаў і, канечне, як бяспечна ўпрыгожыць дом да Новага года. Нагадаем аб гэтым і нашым чытачам.

Для ёлкі выкарыстоўвайце толькі ўстойлівыя падстаўкі: крыжавіну ці вядро з пяском. Нельга ўстанаўліваць галоўны атрыбут Новага года ля ацяпляльных прыбораў і на праходах. Галінкі і верхавіна расліны не павінны дакранацца да сцен, столі, мэблі і іншых рэчаў. Не абкладайце лясную прыгажуню ватай. Карыстайцеся электрагірляндамі заводскага вырабу, лепш святлодыёднымі, яны ярчэй, эканамічней і небяспечней. Замену лямпачак трэба ажыццяўляць толькі пры адключэнні ад сеткі. Пры адсутнасці ў памяшканні людзей і падчас начнога адпачынку электрычныя прыборы павінны быць выключаны. Калі гірлянда ўсё ж загарэлася, трэба тэрмінова выцягнуць вілку з разеткі або адключыць электрычнасць у шчытку. Выведзіце з памяшкання людзей, выклічце выратавальнікаў па нумары 101. Калі ўзгаранне невялікае, паспрабуйце справіцца з ім самастойна: паваліце ёлку на падлогу, каб полымя не паднімалася ўгару, накрыйце шчыльнай тканінай, засыпце пяском ці выкарыстайце вогнетушыцель. Калі ёлка натуральная, можна заліць вадой, калі ж штучная – ні ў якім разе: сінтэтычныя матэрыялы плавяцца і расцякаюцца, а вада распырскае падпаленыя кроплі і пашырыць плошчу гарэння.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *