Кредит на строительство

Калейдоскоп

Згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 185 ад 14 красавіка 2000 года “Аб выдзяленні грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў” ільготны крэдыт выдаецца тэрмінам на 40 гадоў з выплатай аднаго працэнта гадавых (для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек) пры наступных умовах. Па-першае, грамадзянін павінен стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Па-другое, ён павінен займацца працоўнай дзейнасцю. І па-трэцяе, сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і не павінен перавышаць трохкратны сярэднямесячны сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з 4 чалавек, вылічаны за 12 месяцаў, якія папярэднічалі месяцу падачы дакументаў для ўключэння ў спісы на атрыманне льготнага крэдыту. З першага лістапада для атрымання такога крэдыту неабходна, каб памер даходу на кожнага члена сям’і не перавышаў 1378860 рублёў.

Для грамадзян, якія будуюць жыллёвыя памяшканні ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, а таксама ў шматкватэрных жылых дамах у сельскіх пунктах, нарміруемыя памеры агульнай плошчы жылога памяшкання для вызначэння памеру льготнага крэдыту складаюць 20 кв.метраў на кожнага члена сям’і (пры будаўніцтве для аднаго чалавека аднапакаёвай кватэры – 36 кв.метраў). Для грамадзян, якія пастаянна пражываюць, працуюць у сельскіх населеных пунктах і будуюць там аднакватэрныя жылыя дамы, а таксама блакіраваныя дамы, нарміруемыя памеры плошчы складаюць 44 кв.метры на чалавека.

Максімальны памер ільготнага крэдыту вызначаецца па нарміруемым памеры агульнай плошчы жылога памяшкання, якое будуецца, і паказчыку кошту будаўніцтва аднаго квадратнага метра плошчы памяшкання, зацверджанага мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Т.ШЧУКІНА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *