Лето — время повышенной опасности для детей. А чем заняты ваши сыновья и дочки?

Профилактика и безопасность

Падчас канікул дзяцей падпільноўвае павышаная небяспека на дарогах, ля вадаёмаў, у лесе, на гульнявых пляцоўках, у дварах.

Гэтаму спрыяюць надвор’е, цікаўнасць малых, наяўнасць у іх вольнага часу, а галоўнае – адсутнасць належнага кантролю з боку дарослых. У гэтай сувязі нагадаю апошнім некалькі простых правілаў, якія дапамогуць пазбегнуць трагедыі.

Пастаянна будзьце ў курсе, дзе і з кім вашы дзеці, максімальна займіце іх вольны час. Праглядайце сайты, якімі яны часта карыстаюцца – каб не дапусціць іх уключэння ў нефармальныя арганізацыі. Не пакідайце без нагляду дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, не дазваляйце ім карыстацца лёгкаўзгаральнымі матэрыяламі. Познім вечарам і ноччу (з 23 да 6 гадзін) непаўналетнія, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, не павінны знаходзіцца на вуліцы без суправаджэння дарослых. Дарэчы, за парушэнне гэтага патрабавання бацькі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Навучыце сыноў і дочак Правілам дарожнага руху, парайце быць уважлівымі на дарозе і ў грамадскім транспарце. Нагадаю: дзецям да 14 гадоў забаронена кіраваць веласіпедам на аўтамагістралях і прыраўнаваных да іх дарогах, а юнакам і дзяўчатам да 16 гадоў – скутэрам, мапедам, квадрацыклам.

Пагрозу жыццю і здароўю ўяўляюць таксама плаванне, гульні на вадзе. Не спускайце з малых вачэй! Дарослы павінен сам умець плаваць, аказваць першую дапамогу, валодаць прыёмамі правядзення штучнага дыхання і непрамога масажу сэрца.

Паколькі дзеці не надта ўважлівыя, часцей нагадвайце ім правілы паводзін і абавязкова будзьце для іх у гэтым пытанні годным прыкладам.

А.ДУБРОВІН, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *