Работники РОЧС совместно с БРСМ и ТЦСОН навестили пенсионеров Ушаччины в рамках акции «Молодёжь за безопасность»

Общество

У рамках рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку” работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, БРСМ і работнікамі ТЦСАН удзялілі ўвагу пенсіянерам Ушаччыны.

Яны наведалі людзей “залатога” ўзросту, для якіх часам складана выканаць пэўныя справы на сядзібе ці ў доме. Актывісты насілі ваду і дровы, прыбіралі тэрыторыю ля дома. Паралельна нагадвалі гаспадарам і аб правілах бяспекі. Галоўнай тэмай стала пячное ацяпленне, у прыватнасці, наяўнасць перадтопачнага ліста, перыядычная ачыстка коміна ад сажы, нельга эксплуатаваць печы з трэшчынамі. За час правядзення акцыі моладзь папрацавала ў 6 домаўладаннях. Ну а фіналам акцыі стаў баль юных выратавальнікаў ва Ушацкай школе.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *