Мнение Ушачанки Анастасии Шараевой об изменениях и дополнениях в Конституцию

Навстречу референдуму

Анастасія Шараева, загадчык аддзела дзіцячай і юнацкай кнігі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Еўдакіі Лось: – Для мяне надзвычай важныя сям’я, работа і парадак у краіне. Разам з калегамі ўважліва вывучылі праект Канстытуцыі і мяне вельмі парадаваў пункт пра захаванне гістарычнай памяці і подзвігу беларускага народа ў гады вайны. Працую з дзецьмі і бачу, як важна прывіваць ім патрыятызм і любоў да Радзімы. Год гістарычнай памяці для нас, бібліятэкараў, з’яўляецца новым творчым выклікам, рыхтуем шмат тэматычных праектаў і мерапрыемстваў. У праекце Асноўнага Закона звярнула ўвагу і на такі пункт: “Рэспубліка Беларусь выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў адносінах іншых дзяржаў”. Гэта надзвычай важна, бо вайна прыносіць шмат гора і пакут. Люблю арганізоўваць разам са сваёй сям’ёй паездкі па цікавых месцах Ушаччыны, рабіць там фотасесіі, здымаць відэаролікі пра родны край. У такія хвіліны асабліва радуюся мірнаму небу і шматлікім магчымасцям, якія сёння маюць беларусы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *