Регистрация маленького ушачанина в праздник защитников Отечества

Общество

У сераду, 23 лютага, у аддзеле загса адбылася знамянальная падзея – рэгістрацыя нараджэння яшчэ аднаго мясцовага жыхара. У Васіля Уладзіміравіча і Ірыны Уладзіміраўны Спірчонак з’явіўся першынец Арцём, а ў дзяржавы – новы грамадзянін. На ўрачыстай рэгістрацыі прысутнічаў бацька немаўля і бабуля Марыя Мікалаеўна.
Гэтае сямейнае свята выдатна супала са святам дзяржаўным – Днём абаронцаў Айчыны. Ва ўрачыстай абстаноўцы бацьку хлопчыка ўручаны першы дакумент Арцёма – пасведчанне аб нараджэнні, а таксама памятныя сувеніры ад супрацоўнікаў загса і раённага ваеннага камісарыята.
Хай першынец Арцёмка расце Айчыне на славу, людзям на радасць, хай заўсёды побач з ім будзе добрае сэрца маці і моцныя рукі бацькі!
А.МАЛАШЧАНКА,
начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *