Маленькие ушачане

Демография

Апошні зімні месяц прынёс ушачанам 11 немаўлят: чатыры дзяўчынкі і сем хлопчыкаў. Упершыню зведалі бацькоўскае шчасце грамадзяне, у якіх нарадзіліся першынцы Аліна Ткачонак, Ганна Скарабагатая, Ягор Гайко, Аляксей Харак, Арцём Спірчонак і Ганна Шамук. Падвоілі сваё шчасце са з’яўленнем другога дзіцяці бацькі Руслана Аляксеева, Леаніда Казьяніна і Уладзіслава Крыжэўскага. А з нараджэннем трэцяга дзіцяці – Дзяніса Куліка і Валерыі Міхаль – сем’і адразу сталі мнагадзетнымі.
Хочацца пажадаць самым маленькім нашым грамадзянам здароўя, хуткага росту і радасных усмешак, а іх бацькам – дабрабыту, цярплівасці і аптымізму!
А.МАЛАШЧАНКА,
начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *