Молодой механизатор Андрей Смоляк

Образование и молодежь

Любому маладому спецыялісту складана распачынаць свой працоўны шлях, прывыкаць да новага калектыву. Тым больш, калі гэта адна з самых складаных сфер – аграрная. Сучасная моладзь не надта імкнецца працаваць у сельгасарганізацыях, але ўсё ж ёсць тыя, хто з задавальненнем вяртаецца ў родны раён. Як, напрыклад, Андрэй Смаляк, які працуе ў КУСГП “Вялікадолецкае”. Юнак скончыў Лепельскі прафесіянальна-тэхнічны ліцэй і прыехаў на працу ў свае родныя мясціны. Маладому механізатару, якому прадстаяла яшчэ многаму навучыцца, даверылі стары трактар. Новая тэхніка працуе без праблем, а на старой ёсць магчымасць больш папрактыкавацца ў рамонце, разабрацца ва ўсіх запчастках. Андрэй смела ўзяўся за работу. Дзесьці разбіраўся сам, дзесьці давалі парады вопытныя калегі. У выніку быццам даў жыццё старой тэхніцы. Канечне, не даводзілася яшчэ ўдзельнічаць у масавых сельскагаспадарчых кампаніях, але кожную даручаную справу імкнецца выканаць старанна. 
Сціпла расказвае хлопец пра сябе і не загадвае далёка наперад. Спачатку трэба адпрацаваць па размеркаванні два гады і зрабіць гэта, упэўнены, трэба сумленна і з аддачай.
А як хваляваўся А.Смаляк перад першым сваім тэхаглядам тэхнікі! Старанна рыхтаваў трактар, фарбаваў, даводзіў да ладу кожны механізм. У цэлым гаспадарка добра падрыхтавалася да тэхнічнага экзамену, не падвёў каманду вялікадолецкіх механізатараў і А.Смаляк, які адразу прайшоў дзяржтэхагляд разам са сваімі вопытнымі калегамі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *