Школьники из Москвы побывали на Ушаччине

Общество

Дэлегацыя гімназістаў горада Масквы пабывала на Ушаччыне. Гэта першае знаёмства маладых людзей з гераічнай Віцебшчынай, далей планаваліся паездкі па іншых раёнах.
Гімназісты наведалі музей народнай славы імя У.Е.Лабанка, пазнаёміліся з гісторыяй нашай Ушаччыны, у тым ліку і прагледзеўшы дакументальны фільм “Балада аб мужнасці і любові”. Яны пабывалі на “Прарыве”, а таксама на выставе вырабаў майстроў, набылі сувеніры.
Па словах Т.М.Малак, якая ўзначальвае раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання Беларускага фонду міру, маладых масквічоў кранула гісторыя нашага кутка, дзе кожная пядзя зямлі ў гады Вялікай Айчыннай паліта крывёй яе жыхароў.  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *