Ушачские спасатели присоединились к двум масштабным благотворительным акциям «Наши дети» и «От всей души»

Общество

Ушацкія выратавальнікі далучыліся да дзвюх маштабных дабрачынных акцый, якія праводзяцца ў краіне ў перыяд навагодніх і калядных святаў – “Нашы дзеці” і “Ад усёй душы”.

Радасна сустрэлі гасцей у доме супрацоўніка МНС Віталя Баркоўскага. У мнагадзетнай сям’і падрастае трое маленькіх дзетак. Менавіта для іх Пажарны Дзед Мароз падрыхтаваў і прынёс чаканыя падарункі – лялькі, машынкі, дзіцячы смартфон, а таксама тэматычныя размалёўкі. Дарэчы, пэўныя правілы бяспекі малышы ўжо ведаюць – бойка рапартавалі Дзеду Марозу, што выклікаць выратавальнікаў можна па нумарах 101 і 112. Начальнік РАНС І.В.Кошкін павіншаваў дзетак і іх бацькоў са святамі.

Быў вельмі рады ўвазе і ветэран райаддзела Аляксандр Уладзіміравіч Дуброўскі, калі да яго завіталі сённяшнія работнікі, актывісты маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і БРСМ. Мужчына прысвяціў службе ў МНС больш 20 гадоў і, гартаючы старонкі альбома, за чаяпіццем успамінаў свае баявыя будні. Хоць ветэран яшчэ бадзёры і поўны сіл, калегі і моладзь прыйшлі не толькі пагутарыць, а і дапамагчы – хуценька расчышчалі снег і нават разам пяклі бліны. “Мы заўсёды памятаем пра ўсіх сваіх ветэранаў, цэнім іх вопыт, запрашаем на мерапрыемствы, прымеркаваныя да прафесійных святаў нават і без акцый. Бо кожны ведае, што лепш за ўсе падарункі – увага і клопат”, – падкрэсліў І.В.Кошкін.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *