Заправиться, перекусить, отдохнуть. При АЗС «Белоруснефть» в Ушачах открылся мини-маркет «Заўжды ЦІКАVА»

Общество

Міні-маркет “Заўжды ЦІКАVА” вось ужо тыдзень працуе пры заправачнай станцыі “Беларуснафта» ва Ушачах. Цяпер кругласутачна можна не толькі заправіць аўта-мабіль, але і…

А.Талмачова, Д.Паўлаў.

Замест навялікага акенца – уваходныя дзверы. Ніхто ўжо не размаўляе з аператарам праз тоўстае зацемненае шкло, а абавязкова заходзіць унутр да працяглай зоны абслугоўвання. Тут дзве касы, меню, на паліцах дробны тавар, а таксама вітрына з гатовай прадукцыяй кафэ. Раліні, круасаны, кесадыльі, пірожныя паступаюць замарожанымі, а вось сэндвічы, твістары, хот-догі рыхтуюць на месцы. На грыль-печы якраз румяніліся бакі сасісак, за якімі сачыла старшы аператар Алена Васільеўна Талмачова.

– Акрамя відаў паліва, марак маторных маслаў, “незамярзаек” давялося асвойваць і кулінарыю, – усміхаецца гаспадыня новага аб’екта і паказвае прыбор для разагрэву булачак, гатуе на маіх вачах хот-дог. – Толькі што прыязджалі тэхнолагі кафэ “Віцебскаблнафта”, дзе і рыхтуецца ўся замарожаная прадукцыя для міні-маркетаў пры запраўках нашай зоны. Паказвалі, вучылі. Нічога асабліва складанага, але работы у нас, зразумела, прыбавілася і адназначна стала намнога весялей. Бо не толькі вадзіцелі заходзяць, але і проста ўшачане, моладзь увечары, гэта ж адзіная кругласутачная гандлёвая кропка раёна.

С.Фядосава з наведвальніцай.

Дарэчы, і ў час нашага візіту зона адпачынку таксама не пуставала. Пакуль аператар Дзмітрый Паўлаў адпускаў паліва, яго калега Святлана Фядосава рыхтавала для юнай наведвальніцы і яе маці чай. Кава-машына была тут і раней, вадзіцелям прадавалі гарачыя напіткі, ну а зараз у дадатак да апарата з’явіліся і розныя сіропы на натуральнай аснове, вяршкі заменены на малако. Вельмі вялікі выбар чаю.

Алена Васільеўна тым часам працягвае знаёміць з абноўленым будынкам, праводзіць па яго пакоях. Невялікая “падсобка” з таварам, гардэроб, абедзенная мікра-зона для персаналу, санітарны пакой, у тым ліку для наведвальнікаў. Паколькі ніхто з кліентаў не заходзіў унутр раней, складана сказаць, наколькі паболела плошча. Аднак зараз тут усё размешчана вельмі гарманічна. Працяглая зала застаўлена паліцамі з аўтамабільным таварам, напіткамі, цукеркамі і іншай “кандытаркай”, скрыняй з марожаным. А ў самым канцы – утульная зона адпачынку з барнай стойкай і двума месцамі.

Пасля змены статусу аб’екта, зразумела, тут пашырыцца штат, а пакуль што з павышанай нагрузкай спраўляюцца дванаццаць чалавек, а таксама майстар Дзмітрый Фёдаравіч Пацэйка, які курыруе работу і Сарочынскай аўтазаправачнай станцыі. Але зараз ідзе падбор яшчэ трох спецыялістаў. Бо ўдзень наведвальнікаў пастаянна абслугоўвае тры аператары, уключаючы старшага, а ўначы і па выхадных – два.

Складана пакуль сказаць, наколькі павысіцца выручка, аднак цікавасць да абноўленай кропкі ў першы тыдзень, дакладна, намнога вышэйшая. Ды значна ўзрос і статус аўтазапраўкі, дзе можна перакусіць, адпачыць у цяпле і набыць усё неабходнае ў дарозе.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *