Актуальные вакансии в Ушачском районе в феврале

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы маюцца зараз у 31 арганізацыі Ушаччыны. 

Нямала прапаноў у сельгаспрадпрыемствах. ААТ “Ільюшынскі” запрашае на работу ветурача, жывёлавода і трактарыста-машыніста; “Дземенец” – агранома; “Агра-Селішча” – трактарыста-машыніста, кладаўшчыка, загадчыка рамонтнай майстэрні, галоўнага бухгалтара, галоўнага заатэхніка, галоўнага ветурача, галоўнага агранома, інспектара па кадрах; КУСГП “Вялікадолецкае” – галоўнага агранома, жывёлавода, аператара машыннага даення, інспектара па кадрах, інжынера-электрыка; УП “Сафійскія дары” – вадзіцеля аўтамабіля, загадчыка фермы, трактарыста-машыніста, ветурача, аператара машыннага даення; райветстанцыя – ветурача.

Галоўнага ўрача арганізацыі аховы здароўя, рабочага па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў, прыбіральшчыка тэрыторый чакаюць у райвыканкаме; электраманцёра ахоўна-пажарнай сігналізацыі – у аддзяленні па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы; вадзіцеля аўтобуса – у Вялікадолецкай школе; сацыяльнага педагога, педагога-арганізатара і інжынера-праграміста – ва Ушацкай; загадчыка аддзела, аператара электроннага набору і вёрсткі – у рэдакцыі газеты “Патрыёт”; вадзіцеля аўтамабіля, вальшчыка лесу, майстра на лесасеках, майстра лесу, лесніка і лесаруба – у лясгасе. Вакансіі цесляра, муляра і тынкоўшчыка маюцца ў ПМК-66; выратавальніка-пажарнага і вадзіцеля аўтамабіля – у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях; прыбіральшчыка памяшканняў – у ТАА “Еўрагандаль”; аператара заправачных станцый (для работы ва Ушачах) – у РУП “Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт”.

ДРБУ-105 запрашае майстроў, у тым ліку старшага, машыністаў бульдозера і аўтагрэйдара; фізкультурна-спартыўны клуб – трэнера па спорце; праектнае бюро – архітэктара; ЗАТ “Дабраном” – прадаўца, кантралёра-касіра, грузчыка; філіял аблспажыўтаварыства – вадзіцеля аўтамабіля; дзіцячы сад №4 г.п.Ушачы – педагога-псіхолага; вучэбна-метадычны кабінет – бібліятэкара.

Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў са спецыялізацыяй па тэрапіі, стаматалогіі і стаматалогіі-артапедыі, хірургіі, эндаскапіі і агульнай практыцы, псіхіятрыі і наркалогіі, кардыялогіі і дэрматавенералогіі, медсясцёр, фельчараў, зубнога фельчара, а таксама машыніста (качагара) кацельні; раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі – урача-гігіеніста.

Раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці патрабуюцца загадчык клуба, кіраўнікі гуртка, студыі, кіраўнікі і рэжысёры творчых калектываў, бібліятэкар, прыбіральшчык памяшканняў, манціроўшчык сцэны, акампаніятар, асвятляльнік, мастак-афарміцель; сацыяльна-педагагічнаму цэнтру – педагог-псіхолаг; цэнтральнай аптэцы №65 – правізар-рэцэптар; раённай арганізацыі БТПР – паляўніцтвазнаўца; ТЦСАН – інспектар па асноўнай дзейнасці; дзіцячай школе мастацтваў – акампаніятар і хармайстар; ТАА “Форэстгандаль” – зборшчык вырабаў з драўніны.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 480 да 3908 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *