Ушачанин за несколько дней до введения запрета выловил щуку весом 9,1 кг

Калейдоскоп Общество

З 9 сакавіка на лоўлю шчупака ўстаноўлена забарона, а за некалькі дзён да гэтага пашчасціла вадзіцелю КУСГП “Глыбачаны” Аляксею Аляксандравічу Барадзе (на здымку). На возеры Усвея – адным з яго самых любімых ушацкіх вадаёмаў – аматар зняў з жарліцы, пастаўленай на ноч, асобіну на 9,1 кілаграма.

Гэта не першы вялікі ўлоў Аляксея – гады тры таму на кручок трапіў шчупак вагой 12 кілаграмаў. У сям’і з такіх “асілкаў” традыцыйна робяць рыбны фарш, а таксама соляць ікру.

А вось гэтыя шчупакі – з сёлетняга аднадзённага ўлову на возеры Чарсцвядскае яшчэ аднаго заўзятага аматара зімовай лоўлі Аляксандра Мікалаевіча Мядзведскага з Вяркуд. Клявала сапраўды не дробязь – дамоў прынёс пуд (16 кг) адных толькі шчупакоў, таксама сёлета злавіў і велікана на 10 кілаграмаў.

Якім бы моцным ні быў азарт, не палюйце на гэтых драпежнікаў у час нерасту – забарона дзейнічае да 23 красавіка.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *