Актуальные вакансии в Ушачском районе в марте

Общество

Прыемная навіна для тых, хто шукае работу. На Ушаччыне павялічылася не толькі колькасць арганізацый, у якія можна ўладкавацца (на сённяшні дзень – 36), але і непасрэдна вакансій, прычым, па самых розных – у тым ліку рабочых – спецыяльнасцях.

Па-ранейшаму нямала прапаноў у сельгаспрадпрыемствах. Так, ААТ “Ільюшынскі” запрашае на работу падсобнага рабочага і ветурача; “Дземенец” – дырэктара, інжынера, агранома, заатэхніка, электрагазазваршчыка; “Агра-Селішча” – трактарыста-машыніста, кладаўшчыка, загадчыка рамонтнай майстэрні, галоўнага бухгалтара, галоўнага заатэхніка, галоўнага ветурача, галоўнага агранома, інспектара па кадрах; КУСГП “Вялікадолецкае” – галоўнага інжынера, галоўнага агранома, жывёлавода, аператара машыннага даення, інспектара па кадрах, інжынера-электрыка; “Глыбачаны” – інжынера па ахове працы, загадчыка рамонтнай майстэрні, галоўнага інжынера; УП “Сафійскія дары” – вадзіцеля аўтамабіля, трактарыста-машыніста, ветурача, аператара машыннага даення; райветстанцыя – ветурача.

Галоўнага ўрача арганізацыі аховы здароўя, рабочага па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў, прыбіральшчыка тэрыторый чакаюць у райвыканкаме; электраманцёра ахоўна-пажарнай сігналізацыі – у аддзяленні па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы; вадзіцеля аўтобуса – у Вялікадолецкай школе; інжынера-праграміста, сацыяльнага педагога і педагога-арганізатара – ва Ушацкай; вадзіцеля аўтамабіля, лесаруба, лесніка, вальшчыка лесу – у лясгасе. Вакансіі цесляра, муляра і тынкоўшчыка маюцца ў ПМК-66; выратавальніка-пажарнага і вадзіцеля аўтамабіля – у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях; грузчыка – у ТАА “Еўрагандаль”; аператара заправачных станцый і прыбіральшчыка тэрыторый (для работы ва Ушачах) – у РУП “Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт”; акампаніятара і хормайстра – у дзіцячай школе мастацтваў; аператара кацельні – у філіяле “Ушацкі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”.

ДРБУ-105 запрашае майстроў, у тым ліку старшага, машыністаў бульдозера і аўтагрэйдара; фізкультурна-спартыўны клуб – інструктара-метадыста па фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце, трэнера па спорце; праектнае бюро – архітэктара; філіял аблспажыўтаварыства – электрагазазваршчыка, вадзіцеля аўтамабіля; дзіцячы сад №4 г.п.Ушачы – педагога-псіхолага; вучэбна-метадычны кабінет – бібліятэкара.

Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў са спецыялізацыяй па стаматалогіі і стаматалогіі-артапедыі, хірургіі, псіхіятрыі і наркалогіі, кардыялогіі і анкалогіі, дэрматавенералогіі, гінекалогіі, анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, медсясцёр, фельчараў, зубнога фельчара; раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі – урача-гігіеніста і яго памочніка.

Раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці патрабуюцца мастак-афарміцель, загадчык клуба, кіраўнікі гуртка, студыі, бібліятэкар, манціроўшчык сцэны, акампаніятар, кіраўнікі і рэжысёры творчых калектываў, асвятляльнік, прыбіральшчык памяшканняў; сацыяльна-педагагічнаму цэнтру – намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці і педагог-псіхолаг; цэнтральнай аптэцы №65 – намеснік загадчыка і правізар-рэцэптар; раённай арганізацыі БТПР – паляўніцтвазнаўца; ТАА “Форэстгандаль” – зборшчык вырабаў з драўніны; цэнтру дзяцей і моладзі – педагог-арганізатар; УП ЖКГ – падсобны рабочы, слесар па рамонце абсталявання цеплавых сетак, вадзіцель аўтамабіля; санаторыю “Лясныя азёры” – інжынер-энергетык; вузлу паштовай сувязі – аператар сувязі.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 554 да 3908 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і ў асобным раздзеле афіцыйнага сайта Ушацкага райвыканкама.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *