Мнения ушачан о Послании Главы государства белорусскому народу и Парламенту

Общество

Анатоль Раманавіч Пахілка, пенсіянер:

У Пасланні Прэзідэнта не было другасных тэм. Абсалютна правільна, што больш сродкаў будзе накіроўвацца на перыферыю, што паднята дарожная тэма, дзякуючы праектам па асфальтаванні транзітных участкаў да трас заасфальтавана вуліца Калінінская, вельмі чакаем цвёрдага палатна мы ў вёсцы Кавалеўшчына. Прыемна, што дзяржава падтрымлівае шматдзетныя сем’і, выдзяляючы сямейны капітал, у наш час такога не было, траіх дзяцей выхоўвалі з жонкай, спадзяючыся толькі на сябе. Але ўсе важныя пытанні застаюцца другаснымі ў параўнанні з асноўным – захаваннем у краіне міру. Прэзідэнт многа часу ўдзяліў гэтай тэме і бачна, што Аляксандр Рыгоравіч прымае ўсе меры, каб беларусы жылі пад спакойным небам. Я, як дзіця вайны, добра разумею, што можна меней з’есці, ахвяраваць іншымі сённяшнімі выгодамі, каб толькі не хавацца ад абстрэлаў.

Валянціна Уладзіміраўна Грыневіч, дырэктар цэнтра культуры і народнай творчасці:

– Мне як мнагадзетнай маці прыемна, што ў краіне працягваецца курс на традыцыйныя сямейныя каштоўнасці і захоўваецца падтрымка тых, хто выхоўвае траіх і больш дзяцей. Мы нядаўна атрымалі сямейны капітал, які мяркуем з часам выкарыстаць на паляпшэнне жыллёвых умоў. Зацікавіла тэма імпартазамяшчэння ў культуры. Канечне, нельга варыцца толькі ва ўласным соку, трэба ведаць, што новага з’яўляецца ў свеце, аднак у Беларусі сапраўды шмат уласных калектываў, вакалістаў, з творчасцю якіх мала знаёмы простыя людзі, асабліва ў раёнах. А жанравая палітра настолькі разнастайная, што па сваім гусце могуць адшукаць цікавае літаральна ўсе. Наш калектыў, напрыклад, на мінулым тыдні радаваліся за ўшацкую групу “Цень казак”, якая выступала на папулярным канале “Радыё Расіі”. Дарэчы, па выніках галасавання яны трымаліся на першым месцы, а калі перамогуць, то будзе арганізаваны гастрольны тур па Расіі. А ці многа беларусаў слухала песні нашых хлопцаў?



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *