В Ушачском районе проходит республиканская акция «Моя семья — моя страна»

Общество

У рамках рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна” ТЦСАН Ушацкага раёна арганізаваў сустрэчу з мнагадзетнымі бацькамі, на выхаванні якіх ёсць дзеці ва ўзросце да аднаго года. З імі праведзена тэматычнае анкетаванне, прапанавана падборка сумесных гульняў, якія дапамогуць малым расслабіцца, супакоіць нервовую сістэму, дадзены іншыя карысныя рэкамендацыі.

Падарункам для прадстаўнікоў гэтых 15 сямей сталі грашовыя сертыфікаты ад дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”. Як патлумачылі, уручаючы іх, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Васілеўская і дырэктар ТЦСАН Марыя Антуновіч, патраціць вылучаныя 200 рублёў можна на набыццё тавараў у магазіне “Буслік”.

На сённяшні дзень ва Ушацкім раёне 146 мнагадзетных сямей, у якіх выхоўваецца 513 дзяцей.

Віншаванні, падарункі атрымлівалі ў панядзелак і сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды, – такіх на Ушаччыне таксама 15. У госці да іх з прыемнай місіяй завіталі спецыялісты сацслужбы, спонсарскую дапамогу ж аказаў магазін “Мая сямейка”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *