В Беларуси прошел первый централизованный экзамен

Образование и молодежь

14 мая ўпершыню ў гісторыі краіны адзінаццацікласнікі здавалі цэнтралізаваны экзамен. У нашым раёне пунктам яго правядзення стала Ушацкая СШ – сюды былі дастаўлены юнакі і дзяўчаты з усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Здавалі экзамен па мове – рускай або беларускай. Больш папулярнай аказалася першая – веды па ёй дэманстравалі 38 з 59 школьнікаў. Ужо ў гэтую нядзелю – яшчэ адзін падобны іспыт па прадмеце на выбар.

Усім, хто атрымае бал, вышэйшы за нуль, выдадуць сертыфікат, у якім выставяць адзнаку па 100-бальнай шкале, для атэстата яе перавядуць у 10-бальную. Дакумент будзе сапраўдны на працягу двух гадоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *