В агрогородке Кубличи произошел пожар. Причина — неосторожное обращение с огнем

Происшествия

Неасцярожнае абыходжанне з агнём прывяло да пажару ў аграгарадку Кублічы. У суботу на адной з сядзіб спальвалі раслінныя рэшткі, пакінулі агонь без нагляду, які неўзабаве перакінуўся на суседскую надворную пабудову. Ніхто не пацярпеў, збудаванне пашкоджана.

У МНС нагадваюць, што пры спальванні смецця і рэшткаў расліннасці на ўчастку агонь можна распальваць толькі ў бязветранае надвор’е і на бяспечнай адлегласці ад будынкаў – не менш за 15 метраў. Месца распальвання павінна быць акапана, каб агонь не распаўсюджваўся. Прадугледзьце першасныя сродкі пажаратушэння: пясок, вядро з вадой ці шланг, падключаны да вады. І самае важнае – ні на хвіліну не пакідайце вогнішча без нагляду!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *