«Никто не забыт!»

Образование и молодежь

Пад такой назвай з 20 мая па 3 ліпеня ў краіне праходзіць рэспубліканская акцыя, прымеркаваная да 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Яе мэта – маладому пакаленню больш даведацца пра падзеі вайны, сустрэцца з непасрэднымі яе ўдзельнікамі. Бо доўг нашчадкаў – гэта захаванне памяці пра тых, хто адстойваў наша мірнае будучае. 

У рамках названай акцыі на мінулым тыдні ў музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка прайшла сустрэча-семінар з працоўнай моладдзю. Начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі Н.І.Гардзіёнак выступіла перад прысутнымі з прывітальным словам, прыгадала пра гераічнае мінулае Ушаччыны. Сёння ў раёне засталося вельмі мала ветэранаў вайны, і клопат пра іх – наш святы абавязак. На сустрэчу былі запрошаны ветэраны працы Г.А.Барадулька, У.М. Малаткавец. Яны былі “дзецьмі вайны” і расказалі пра пасляваенныя цяжкасці, якія прыйшлося пераадолець, падзяліліся сваімі ўспамінамі. Выказалі думку, што сёння ў маладога пакалення ёсць усе магчымасці для дастойнага і спакойнага жыцця, пажадалі аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Пасля быў арганізаваны прагляд фільма “Балада аб мужнасці”, у якім адлюстраваны ваенныя дзеянні на тэрыторыі Ушацкага раёна ў 1943-45 гадах. Тэме вайны была прысвечана і экскурсія па музеі, падчас якой кожны ўдзельнік пачарпнуў для сябе штосьці новае і цікавае.
На здымку: падчас экскурсіі.

В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *