Учреждения образования продолжают подготовку к учебному году

Образование и молодежь

Калі ў школах да новага навучальнага года рыхтуюцца, пакуль вучні адпачываюць на канікулах, то ва Ушацкім раённым цэнтры дзяцей і моладзі рамонтам займаюцца паралельна з выхаваўчым працэсам. Задача, пагадзіцеся, не з простых. Але з ёй ва ўстанове спраўляюцца.

– Усяго за два дні – мінулыя чацвер і пятніцу – правялі ў памяшканнях афарбоўчыя работы, – расказвае дырэктар цэнтра Л.В.Давыдава. – Цалкам абнавілі падлогу і падаконнікі, часткова – аконныя рамы, мэблю. Дарэчы, над першай шчыравалі з асаблівым імпэтам, загадзя прадумаўшы колеравую гаму. Так, напрыклад, у кабінеце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва падлога стала “заспакаяльнай” ружовай, а ў турыстычным, дзе размяшчаецца наша фотастудыя, – срэбрана-шэрай (каб больш не было патрэбы рэтушыраваць зробленыя тут здымкі).

Відазмянілася ўстанова дадатковай адукацыі і звонку. Афарбаваны фасад будынка, тутэйшая агароджа. Здаецца, усё тут ужо ў ідэальным парадку. Але персанал – як педагагічны, так і тэхнічны – штодня дабаўляе што-небудзь новае, прыкладае намаганні, каб выхаванцам было тут па­-дамашняму ўтульна і камфортна.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *