На воде будьте осторожны! Ежедневно во время профилактических рейдов об этом напоминают отдыхающим службы района

Профилактика и безопасность

Трагічная статыстыка гарачых выхадных: на вадаёмах Віцебшчыны патанула 4 чалавекі. Усе ахвяры вады – мужчыны. Двое з іх знаходзіліся ў нецвярозым стане.

У Докшыцкім раёне 56-гадовы грамадзянін пайшоў купацца і не вярнуўся. У Полацку пасля пікніка са сваякамі патануў 46-гадовы жыхар Пастаўскага раёна. На рацэ Лужаснянка ў Віцебскім раёне загінуў 47-гадовы вясковец, які пайшоў на рэчку паласкаць бялізну. Возера Задзеўскае ў Паставах забрала жыццё 37-гадовага жыхара райцэнтра – мужчына прыехаў пакупацца, яго цела выявіў і дастаў з вады выпадковы сведка…

Штодня ўсе зацікаўленыя службы прафілактыкі Ушацкага раёна праводзяць рэйды па вадаёмах (на здымку). Работнікі таварыства выратавання на водах, райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, райбальніцы нагадваюць адпачываючым на берагах рэк і азёр аб правілах паводзін на вадзе, аказанні першай меддапамогі, прыводзяць прыклады трагічных выпадкаў.

Па інфармацыі МНС, з пачатку года на рэках і вадаёмах Віцебскай вобласці патанулі 46 чалавек, у тым ліку трое непаўналетніх. Гэта на 16 чалавек больш, чым летась.

Многія, магчыма, у гэты момант думаюць: я ж добра плаваю, са мной такога не здарыцца, аднак вада забірае жыцці і тых, хто ўпэўнены ў сваіх сілах. Між тым, спякота ў спалучэнні з вадой можа справакаваць збой у арганізме нават моцнага чалавека. У прайшоўшыя выхадныя падобны няшчасны выпадак адбыўся на возеры Оталава: пенсіянер зайшоў па пояс у ваду і яму стала дрэнна, мужчына памёр прама на вадаёме.

Не купайцеся і не нырайце ў незнаёмых месцах і тым больш не бярыце з сабой на пляж алкаголь – гэта крок да бяды!

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *