Главное спортивное событие года — II Игры стран СНГ

Cпорт

Сёння на “Мінск-Арэне” праходзіць урачыстае адкрыццё II Гульняў краін СНД. Арганізатары абяцаюць грандыёзнае відовішча – над праектам працавала каманда больш за 1,2 тысячы чалавек.

  • Гульні пройдуць з 4 па 14 жніўня ў 11 гарадах краіны па 20 відах спорту. Удзел у іх прымаюць больш за 2,1 тысячы спартсменаў з 24 краін. Самыя вялікія дэлегацыі – беларуская і расійская.
  • Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадугледжаны рад ільгот для ўдзельнікаў Гульняў і валанцёраў. У прыватнасці, бязвізавы ўезд у Беларусь і вызваленне ад неабходнасці рэгістрацыі на тэрыторыі краіны.
  • Для якаснага правядзення спаборніцтваў падрыхтавана больш за 240 аб’ектаў. На ўсіх забяспечаны высокі стандарт падрыхтоўкі, як на чэмпіянаце свету, Еўропы і фактычна Алімпійскіх гульнях.
  • У Віцебскай вобласці два гарады прымаюць спартыўныя спаборніцтвы: на лядовай арэне Оршы 6-12 жніўня пройдуць баі па боксе, а на пляцоўцы летняга амфітэатра ў Віцебску – з 9 па 13 жніўня па муай-тай (тайскі бокс). Дарэчы, у якасці спартыўнай арэны амфітэатр выкарыстоўваецца ўпершыню. Падкрэслім, што ўваход на ўсе спаборніцтвы для гледачоў бясплатны.
  • Балельшчыкі ў поўным аб’ёме змогуць убачыць трансляцыі з арэн II гульняў краін СНД. На афіцыйным сайце гульняў belarus2023games.by паказ спаборніцтваў праходзіць у фармаце інтэрнэт-трансляцый. Акрамя таго, большую частку праграмы (14 відаў спорту) можна ўбачыць у эфіры нацыянальных тэлеканалаў “Беларусь 5”, АНТ і СТВ.
  • Міністэрства ўнутраных спраў не толькі забяспечвае ахову правапарадку, а і арганізуе інтэрактыўныя пляцоўкі ля ўсіх спартыўных арэн. Госці ўбачаць конны патруль, супрацоўнікаў на сігвеях і электратранспарце, пачастуюцца смачнай кашай з палявой кухні, паўдзельнічаюць у конкурсах і квестах.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *