КГК Витебской области контролирует организацию пассажирских перевозок

Закон - один для всех Профилактика и безопасность

Сістэматычна выяўляюцца недахопы пры арганізацыі пасажырскіх перавозак (нізкая акупнасць затрат транспартных арганізацый, невысокія тэмпы абнаўлення парку рухомага саставу і іншыя).

Пры гэтым у вобласці не адзінкавыя выпадкі, калі асобныя прыватныя перавозчыкі нелегальна займаюцца перавозкай грамадзян, ствараючы нездаровую канкурэнцыю афіцыйным перавозчыкам. Акрамя гэтага, яны не плацяць падаткі, не адказваюць за бяспеку пасажыраў.

Сёлета ўзаконілі сваю дзейнасць 10 перавозчыкаў у 6 рэгіёнах вобласці (Наваполацк, Глыбокае, Орша, Полацк, Сянно, Чашнікі). У цяперашні час Камітэтам дзяржкантролю вобласці праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і спыненне нелегальных перавозак. У сувязі з гэтым з 7 жніўня працуе “гарачая лінія”, на якую жыхары вобласці могуць паведаміць пра факты нелегальнай працы аўтамабільных перавозчыкаў. Звароты прымаюцца ў буднія дні з 10:00 да 17:00 (Перапынак з 13 да 14) па тэлефоне (80212) 37-61-76.

Таксама прапануецца выказаць меркаванне аб якасці паслуг па перавозцы пасажыраў дзяржаўнымі прадпрыемствамі і прыватнымі арганізацыямі (маршруткамі), паведаміць аб фактах нядобрасумленнай канкурэнцыі і праблемных пытаннях у гэтай сферы. Прапановы можна накіроўваць да 29 снежня 2023 г. па электроннай пошце: kgkvitebsk@mail.belpak.by з паметкай “прапанова, транспарт”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *