Городок готовится ко Дню письменности

Культура

Сёлета юбілейнае, ХХХ свята духоўнасці, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання 2-3 верасня будзе прымаць Гарадок Віцебскай вобласці – малая радзіма Канстанціна Вераніцына, аўтара вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы “Тарас на Парнасе” – помніка беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя.

На маштабным мерапрыемстве арганізатары чакаюць тысячы гасцей. Адной з асноўных лакацый Дня пісьменства стане сквер, дзе пройдзе свята, названае ў гонар прыгаданай паэмы, фестываль «Мара гурмана» і традыцыйныя чытанні. Таксама будуць працаваць пляцоўкі з кніжным фестывалем і гістарычнай рэканструкцыяй, лакацыя для моладзі, выстава кнігадрукавання. У рамках акцыі “Пісьменнікі краіны – Гарадку” старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч перадаў Гарадоцкай бібліятэцы 400 кніг з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў.

У час падрыхтоўкі да свята ў горадзе праведзены капітальны рамонт пяці жылых дамоў і бягучы прыкладна на 50 аб’ектах, абноўлены будынкі ўстаноў адукацыі, Дома рамёстваў, музея, бібліятэкі, Дома культуры, райбальніцы, заасфальтавана некалькі вуліц.

Сродкі на падрыхтоўку аб’ектаў у Гарадку да Дня пісьменства вылучаны ў асноўным з абласнога і мясцовага бюджэтаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *