В субботу произошел пожар в деревне Тетче Веркудского сельсовета

Cлужба-101 Происшествия

У суботу вечарам пажар адбыўся ў вёсцы Цётча Вяркудскага сельсавета.

На адным з падворкаў гаспадары распалілі вогнішча, аднак зрабілі гэта на вельмі блізкай ад надворных пабудоў адлегласці. Сваю справу зрабілі вецер і сухое надвор’е – загарэлася лазня. Людзі не пацярпелі, але на пабудове знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць. У МНС нагадваюць: распальвайце вогнішчы і мангалы на бяспечнай адлегласці ад дамоў і толькі ў бязветранае надвор’е. З пачатку года ў раёне адбылося 10 пажараў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *