В рамках благотворительной акции «В школу с добрым сердцем» представители Ушачского райкома БРСМ и Ушачского РОЧС посетили многодетную семью

В общественных организациях Общество

З прыемнай місіяй да юных землякоў гэтымі днямі спяшаюцца прадстаўнікі многіх грамадскіх арганізацый Ушаччыны. Так, у рамках дабрачыннай акцыі “Збяром партфель разам”, аб’яўленай напярэдадні новага навучальнага года Беларускім саюзам жанчын, вялікі школьны набор – з ранцам, канцылярскімі прыладамі – сабралі ў пярвічцы цэнтра банкаўскіх паслуг №237 г.п.Ушачы рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”. Такі падарунак начальнік установы Дзіна Садоўская ўручыла будучай пяцікласніцы Віялеце з мнагадзетнай сям’і Дырко, у якой выхоўваецца двое вучняў. З надыходзячым Днём ведаў павіншавала іх, уручаючы салодкія пачастункі, дырэктар ТЦСАН Марыя Антуновіч.

Прымалі гасцей і ў мнагадзетнай сям’і Паршонкаў-Лабэцкіх з Вялікадалеччыны. Да семярых хлопчыкаў і дзяўчынак, у тым ліку пяцярых школьнікаў, з падарункамі завіталі прадстаўнікі райкама БРСМ, супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях (на здымку). Як расказала маладзёжны лідар раёна Рыта Хрыпель, у штогадовай акцыі “У школу з Добрым Сэрцам” традыцыйна прынялі ўдзел многія ўшачане, працоўныя калектывы. У ліку найбольш актыўных – газавая служба, лясгас, ЦРБ, філіял аблспажыўтаварыства. Выратавальнікі ж парадавалі малых тэматычнай прадукцыяй, нагадалі аб правілах бяспечных паводзін на вадзе, у быце.

Актыўна далучыліся на Ушаччыне і да акцыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа “Збяром дзяцей у школу”. Атрыманыя ў яе рамках рэчы перададзены тром мнагадзетным сем’ям. Дабрачынны збор працягваецца.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *