В Ушачском районе произошло ДТП: пострадал водитель легковушки

Происшествия

У суботу днём аварыя адбылася на 20-м кіламетры аўтадарогі Р-29 «Ушачы – Вілейка» на тэрыторыі аграгарадка Вялікія Дольцы.

Жыхар Ушацкага раёна 1958 года нараджэння за рулём «Audi» адцягнуў увагу ад кіравання транспартным сродкам, у выніку чаго дапусціў сутыкненне з аўтобусам «ПАЗ», які рухаўся ў сустрэчным накірунку. Вадзіцель і пасажыры апошняга, на шчасце, не пацярпелі. Віноўнік жа ДТЗ з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны. Па ўзгаданым факце праводзіцца праверка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *